19 ноября в Гожской средней школе состоялся традиционный осенний "Кирмаш-2022". Каждый классный коллектив представлял белорусские национальные блюда. 7"Б" предложил всем присутствующим блюда из картофеля: драники, бабку, клёцки, колдуны.
Нас, беларусаў, называюць бульбашамі. А саму бульбу мы па праву лічым другім хлебам. Бульба стала і своеасаблівым сімвалам нашай нацыянальнай культуры. У беларускай кухні такое мноства страў з бульбы, што кожны раз яе можна гатаваць па-новаму.
Дранікі – адна з самых вядомых і любімых страў беларусаў.
Хоць бульба і не знайшла прымянення ў абрадавай культуры беларусаў, тым не менш амаль ніводнае застолле ні ў будні, ні ў святы не абыходзіцца без гэтага прадукту.
Адносіны нашага народа да бульбы знайшлі адлюстраванне ў шматлікіх выказваннях, прыказках і прымаўках:
«Картопля ёсць, то мужыку не пост»,
«Хто бульбы не з’еў, то галодны чалавек»,
«Да бульбінкі хопіць і скарынкі»,
«Святочныя сцелюць абрусы з бульбай усе беларусы».
Зараз наша харчаванне –бульба на ўсе лады
На вячэру, на сняданне, на абед яна заўжды.
Бульбу пячэм, бульбу парым, з бульбы робім камакі,
Бульбу смажым, бульбу варым, з бульбы хлеб такі-сякі.
З бульбы бабка, з бульбай каша, з бульбы харчаванне ўсё.
Бульба наша – сіла наша, бульба – нашае жыццё.
Бульбу пякуць, бульбу вараць,
Бульбу ядуць, бульбу хваляць,
З бульбы клёцкі, з бульбы каша…
Вось такая бульба наша!