вторник, 22 ноября 2022 г.

Кирмаш-2022

 19 ноября в Гожской средней школе состоялся традиционный осенний "Кирмаш-2022". Каждый классный коллектив представлял белорусские национальные блюда. 7"Б" предложил всем присутствующим блюда из картофеля: драники, бабку, клёцки, колдуны. 


Нас, беларусаў, называюць бульбашамі. А саму бульбу мы па праву лічым другім хлебам. Бульба стала і своеасаблівым сімвалам нашай нацыянальнай культуры.  У   беларускай кухні такое мноства страў з бульбы, што кожны раз яе можна гатаваць па-новаму.

 Дранікі – адна з самых вядомых і любімых страў беларусаў.
Хоць бульба і не знайшла прымянення ў абрадавай культуры беларусаў, тым не менш амаль ніводнае застолле ні ў будні, ні ў святы не абыходзіцца без гэтага прадукту.

Адносіны нашага народа да бульбы знайшлі адлюстраванне ў шматлікіх выказваннях, прыказках і прымаўках:
 «Картопля ёсць, то мужыку не пост»,
 «Хто бульбы не зеў, то галодны чалавек»,
 «Да бульбінкі хопіць і скарынкі»,
 «Святочныя сцелюць абрусы з бульбай усе беларусы».

Зараз наша харчаванне –бульба на ўсе лады
На вячэру, на сняданне, на абед яна заўжды.
Бульбу пячэм, бульбу парым, з бульбы робім камакі,
Бульбу смажым, бульбу варым, з бульбы хлеб такі-сякі.
 З бульбы бабка, з бульбай каша, з бульбы харчаванне ўсё.
Бульба наша – сіла наша, бульба – нашае жыццё.
 Бульбу пякуць, бульбу вараць,
Бульбу ядуць, бульбу хваляць,
З бульбы клёцкі, з бульбы каша…
Вось такая бульба наша!

Комментариев нет:

Отправить комментарий